Пуцін і «калашнікаў» у рэкламе мінскага клуба Dozari
Матрошкі, крэмль, аўтамабіль «чайка», прэзідэнт Пуцін і аўтамат «калашнікаў» — так рэкламуе вечарынку «Русским быть модно» скандальна вядомы мінскі клуб.
Яна прайшла 1 лістапада. А 2 і 3 лістапада ў праграме — Russian night.
«Эх, душа руская! На прасторах Dozari сёння зможа разгуляцца сапраўды патрыёт рускага каларыту: матрошкі будуць нясціпла пасміхацца, а запацелая чарка ды пад балалайку прыхарашыць
асеннюю ноч. Калі ўнутры вас жыве агеньчык неўтаймоўнай рускай весялосці, сапраўднага гарэзнага вісуса й гулякі — запрагайце санкі, народ, ды імчыцеся ў Dozari, дзе рускім быць
модна!» — так заклікае на вечарынкі сайт клуба.
У праграме — руска-народны performance, некалькі ды-джэяў і Show Ballet Dozari.
Клуб Dozari не адзіны, які праводзіць тэматычныя рускія вечарынкі. Кожную нядзелю ў Jack Club праходзяць «Рускія ночы».
svaboda.org