Расіец скакаў праз Вечны агонь у Мінску. Цяпер у СІЗА, пагражае да трох гадоў калоніі

35-гадовага расійца будуць судзіць за скачкі праз Вечны агонь на плошчы Перамогі ў Мінску. Яго абвінавачваюць у хуліганстве, паведамляе «Мінск-Навіны».

Паведамляецца, што мужчына часта бываў у Мінску па працоўных пытаннях, у адзін з прыездаў ён папрасіў свайго прыяцеля сфатаграфаваць яго на фоне мемарыяла на плошчы Перамогі, у тым ліку — у скачку над Вечным агнём. Мужчыны зрабілі фота і з'ехалі, аднак нібыта нехта патэлефанаваў у міліцыю. У выніку расейца затрымалі падчас наступнай камандзіроўкі.

Абвінавачаны — выпускнік ваеннага ВНУ, некаторы час служыў у арміі, працуе менэджэрам у прыватнай расійскай кампаніі, жанаты, мае дваіх дзяцей. Да вынясення прысуду мужчына будзе знаходзіцца ў СІЗА. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: