Рэдактара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна адмовіліся выпусціць пад заклад
Прадпрымальніка і рэдактара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна адмовіліся выпусціць пад заклад. Следчыя адхілілі хадайніцтва, паведамілі журналістам блізкія мужчыны.

Марк Берштэйн
Бернштэйна затрымалі 11 сакавіка. Сілавікі паведамілі, што нагодай для затрымання сталі «фэйкавыя антырасійскія матэрыялы». Бернштэйн, шырока вядомы пад нікам «Pessimist2006», — топавы рэдактар «Вікіпедыі». Хутчэй за ўсё, яго затрымалі за артыкулы ў «Вікіпедыі», прысвечаныя вайне Расіі супраць Украіны.
Пазней на яго пачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Бернштэйна плануюць перавесці ў СІЗА на Валадарскага.
Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
«Еўрарадыё»