Уладзіміра Гундара выключылі са спіса «тэрарыстаў»?

Выглядае, што аднаго з фігурантаў «справы Аўтуховіча», баранавіцкага краязнаўцу Уладзіміра Гундара выключылі са спіса «тэрарыстаў». Пра гэта ў Фэйсбуку напісала яго дачка Інга Стромская.

Уладзімір Гундар

Уладзімір Гундар

Яна піша, што, паводле жонкі Уладзіміра ГундараАлены, прыкладна тыдзень таму паштальёнка, якая абслугоўвае дом па прапісцы і пражыванні зняволенага, распавяла, што з паштовых спісаў «тэрарыстаў» Уладзіміра Гундара выключылі.
З чым гэта звязана і чаму, родным невядома. Таксама невядома, ці сапраўды гэта так.
«Але, як я разумею, што калі няма ў спісах, значыць, знялі забарону на перавод грашовых сродкаў на рахунак Гундара Уладзіміра Тадэвушавіча», — дадае дачка Уладзіміра Гундара.


Паводле следства, 30 снежня 2020 года (у гэты дзень Гундару прад’явілі абвінавачанне паводле арт. 289 Крымінальнага кодэкса «Акт тэрарызму»), падчас ператрусу ў хаце Гундар нібыта пагражаў следчым і разбіў свой мабільны тэлефон. З гэтага дня ён знаходзіцца за кратамі.
Уладзіміра Гундара 20 траўня асудзілі на 3 гады калоніі за гвалт ці пагрозу ўжывання гвалту да службовай асобы.
У студзені з'явілася інфармацыя, што Гундара больш не абвінавачваюць паводле 289 артыкула  — «Акт тэрарызму». Аднак з’явіліся новыя абвінававанні — ч. 1 арт. 285 «Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо кіраванне ёй» (караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да трынаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі) і ч. 2 арт. 357 «Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дванаццаці гадоў).
Уладзімір Гундар — інвалід 2 групы, у яго ампутаваная нага.
Праваабаронцы не прызналі яго палітзняволеным.
Цяпер Уладзімір Гундар знаходзіцца ў турме №1 Гродна: вул. Кірава, 1, 230023.