Рэстаран ля Курапатаў адчыніўся ўначы

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў сустаршыня партыі БХД Павел Севярынец.

Фота Алены Ляшкевіч

Фота Алены Ляшкевіч

Адкрыццё рэстараннага комплексу «Паедзем, паядзім» анансавалася з першага чэрвеня. Але штодня грамадскія актывісты прыходзілі да дзвярэй і заміналі рэстарану пачаць працу, блакуючы машыны з прадуктамі.

bulbasz.png


Сведкамі адкрыцця сталі рэжысёр Аляксей Туровіч і грамадскі актывіст Леанід Кулакоў. Паводле іх, дзесьці а 21-й гадзіне афіцыянты пачалі абслугоўваць наведнікаў за столікамі. Аркуш з надпісам «Закрыто» знік з брамы. Праўда, сёння, калі на подступах з'явіліся пратэстоўцы, паперку вярнулі назад, паведамляе Радыё Свабода.



Сёння, як і ў папярэднія дні, актывісты сабраліся а 12-ай гадзіне і пачалі чытаць вершы. Нягледзячы на адкрыццё рэстарацыі, у абаронцаў ёсць яшчэ шмат розных ідэяў, напрыклад, станавіцца ў чаргу і масава выпісваць кнігу скаргаў. Ёсць і іншыя. Напрыклад, сабатаваць працу гэтага аб’екта, прыходзячы туды ў самую «гадзіну пік», замаўляючы шклянку вады, і седзячы з гэтай шклянкай па тры-чатыры гадзіны — проста займаючы месца. Альбо браніраваць рэстарацыю пад мерапрыемства — і на яго не прыходзіць. У такім выпадку, канешне, рэстарацыя можа браць грошы за «перадзамову», але ў час, калі тое ж самае можна зрабіць у іншых месцах бескаштоўна — нявыгадна. Можна запрасіць на гэты аб’ект правяраючых.
Чытайце таксама«Паедзем, паядзім»: урачыстае закрыццё