Рух у раёне моста на Нямізе закрыты да 10 лютага

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Мінгарвыканкама №59 ад 10 студзеня, якой уводзіцца забарона на рух транспартных сродкаў у раёне пуцеправода над вуліцай Няміга, што абрынуўся надоечы.

_most_njamiha_minsk_studzen_2022__dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___4___1__logo_1.jpg


Рух будзе закрыты да 10 лютага, піша REFORM.by. Забарона тычыцца наступных участкаў:

  • па вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Няміга;
  • па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Няміга да вуліцы Мельнікайтэ;
  • па вуліцы Няміга ад вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Леніна;
  • па вуліцы Максіма Багдановіча ад вуліцы Леніна да вуліцы Янкі Купалы.

Нагадаем, дэмантаж старога моста ўжо завершаны. Мінгарвыканкам разлічвае за месяц пабудаваць новы пуцеправод. Спецыялісты сцвярджаюць, што новы мост можна пабудаваць не раней, чым вясной. У той жа час некаторыя грамадзяне выступаюць супраць аднаўлення гэтага моста дзеля захавання гісторыка-культурнай спадчыны і архітэктурных меркаванняў.