Сайт і ўсе сацыяльныя сеткі «Белсата» прызналі экстрэмісцкімі
Такое рашэнне прыняў 27 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля.
Інтэрнэт-партал, а таксама ўсе сацыяльныя сеткі польскага тэлеканала «Белсат», які асвятляе падзеі ў Беларусі, прызнаныя экстрэмісцкімі. Адпаведнае рашэнне 27 ліпеня вынес суд Чыгуначнага раёну Гомеля паводле матэрыялаў ГУБАЗіК.
«Распаўсюджванне (рэпост) інфармацыі з экстрэмісцкіх крыніц цягне адміністрацыйную адказнасць з пакараннем у выглядзе штрафу або арышту», — нагадвае прэс-служба МУС.