Санэпідслужба Мінска заклікае жыхароў трох раёнаў пакуль не піць водаправодную ваду
Жыхароў трох раёнаў, якія ўчора пацярпелі ад адключэння вады, Санэпідслужба просіць пакуль не піць водаправодную ваду.
![potop_chizhovka_20210421_v_tutby_phsl_0890.jpg potop_chizhovka_20210421_v_tutby_phsl_0890.jpg](/img/v1/images/potop_chizhovka_20210421_v_tutby_phsl_0890.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля ўчарашняй аварыі на водаправодзе ў Чыжоўцы, з-за якой праблемы з водазабеспячэннем паўсталі ў Кастрычніцкім, Ленінскім і Заводскім раёнах, спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з «Мінскводаканалам» ажыццяўляюць лабараторны кантроль якасці вады ў раёнах, інфармуе Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».
— Да атрымання вынікаў даследаванняў рэкамендуем выкарыстоўваць ў пітных мэтах бутыляваную прывазную ваду, — адзначыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач сталіцы Святлана Ярмак.
Паводле minsknews.by