Падрыхтоўка да «Чарнобыльскага шляху»? У Мінску зранку заўважылі сілавікоў і спецтэхніку
Жыхары Мінска паведамляюць пра перамяшчэнні і збор байцоў унутраных войскаў, АМАПа і курсантаў Акадэміі міліцыі ад ранку.
![spectekhnika_21_aprelya___3.jpg spectekhnika_21_aprelya___3.jpg](/img/v1/images/spectekhnika_21_aprelya___3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Назіраюцца калоны вайсковых машын, пастраенні байцоў са шчытамі, перамяшчэнні спецтэхнікі, піша «Наша Ніва».
«Толькі што калона з 6 доўгіх аўтобусаў прайшла ў бок Уручча ад Акадэміі МУС, усе пасажыры ў баявых камплектах, вокны шмат дзе завешаныя», — паведамляюць чытачы.
«Сёння а 9 гадзіне вялікая калона ехала з Маякоўскага на ўнутранае кола МКАД. Грузавыя машыны і аўтобусы з салдатамі і меншыя машыны».
«Па трасе Мінск — Маладзечна таксама калона ваенных машын, міліцыі, прычэпы з бухтамі калючага дроту».
«Частка тых, што ехалі па Гродненскай трасе, прыехала ў 3214. Верагодна, (едуць) на палігон Валоўшчына (стрэльбішча) пад Заслаўем», — пішуць у тэлеграм-каналах.