У Мінску будуць рабіць прышчэпкі ад COVID-19 наўпрост на прадпрыемствах

У сталіцы прышчэпкі ад COVID-19 будуць рабіць проста на прадпрыемствах. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Минск.Официально» са спасылкай на старшыню гарвыканкама.

doc6utwvuwz7xg110ppy5hg_800_480.jpg

Прышчапляць ад каронавіруса працоўныя калектывы ў сталіцы будуць з выездам на прадпрыемствы. Такая праца ўжо праводзіцца, піша Мінгарвыканкам.
На думку мэра Мінска Уладзіміра Кухарава, такі спосаб для буйных калектываў будзе больш зручным, чым накіроўваць работнікаў у прышчэпачныя кабінеты гарадскіх паліклінік.
Нагадаем, на мінулым тыдні са спасылкай на прадстаўнікоў некалькіх гарадскіх паліклінік паведамлялася, што ёсць планы арганізаваць вакцынацыю ў буйных гандлёвых цэнтрах.
 Разглядаем розныя варыянты: Камароўскі рынак, ЦУМ і іншыя, у якіх маюцца медпункты, — казаў намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце 34-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Савецкага раёна Вадзім Касцюкоў. — Бярэм у разлік і гандлёвыя цэнтры. Цяпер жыхарам сталіцы нязвыкла будзе даведацца, што прышчапляць ад каронавіруснай інфекцыі будуць не толькі ва ўстановах аховы здароўя, але і на плошчах гандлёвых аб'ектаў. Тым не менш, гэта праўда. За мяжой пад часовыя прышчэпачныя пункты спартыўныя залы аддаюць. І ўсё добра!

tut.by