Медыязона: Летась у Мінску ад каронавіруса памерла больш чалавек, чым афіцыйна па ўсёй Беларусі
«Медыязона Беларусь» правяла расследаванне на тэму захворвання і смяротнасці ад Covid-19. Падставай для высноў сталі дакументы мінскіх ЗАГСаў і ўстаноў аховы здароўя.

Афіцыйныя паведамленні Міністэрства аховы здароўя аб колькасці заражаных каронавірусам і загінулых праз яго моцна адрозніваюцца ад звестак, якія збіраюць самі ж чыноўнікі для ўнутранага выкарыстання. У 2020 годзе ў Мінску заражаліся і паміралі больш людзей, чым Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра ўсю краіну — гэта паказалі звесткі мінскіх ЗАГСаў і ўстаноў аховы здароўя, доступ да якіх атрымала «Медыязона». З іх жа вынікае, што за мінулы год у Мінску памерлі на пяць тысяч больш людзей, чым звычайна — смяротнасць вырасла на 29%. А асноўнай ахвярай эпідэміі сталі людзі, старэйшыя за 60 гадоў.
Азнаёміцца з расследаваннем цалкам можна тут.