
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» распавёў, што ў Мінску пасадзілі Алею ўдзячнасці медыкам.
Дрэвы пасаджаныя
каля касцёлу Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы. Парафіяне і валанцёры пасадзілі 100 саджанцаў бэзу і стварылі Алею ўдзячнасці і памяці медычным работнікам.«Алея ўдзячнасці і памяці медыкам і медычнаму персаналу — гэта ўдзячнасць ім за тое, што яны без стомы змагаюцца з пандэміяй
каронавіруса, памяць аб тых хто аддаў сваё жыццё ратуючы нас. Было пасаджана
100 бэзу, гэтай простай, але вельмі прыгожай раслін», — адзначыў ксёндз Юрый Санько.


