Ахвярамі COVID у свеце сталі тры мільёны чалавек
Усяго на COVID-19 захварэлі ў свеце больш за 139 мільёнаў чалавек.
Пра першага памерлага ад каронавіруса стала вядома 11 студзеня 2020 года. Адзін мільён смяротных выпадкаў быў зафіксаваны 28 верасня 2020 года. паведамляе korrespondent.net.
У свеце ад пачатку пандэміі каронавіруса памерлі 3 001 723 чалавекі. Колькасць інфікаваных складае 139 мільёнаў.
Афіцыйна пра першы смяротны COVID-выпадак стала вядома 11 студзеня 2020 года.
Адзін мільён смярцей ад каронавіруса зафіксавалі 28 верасня 2020 года, два мільёны — 15 студзеня 2021 года.
Больш за ўсё памерлых ад COVID-19 у ЗША — 565 тысяч смяротных выпадкаў, у Бразіліі — больш за 365 тысяч смярцеў і ў Мексіцы — 211 тысяч.
У Еўропе, з улікам колькасці насельніцтва, самая высокая смяротнасць у Чэхіі (на кожныя 100 тысяч жыхароў — 264 памерлых), у Венгрыі (257) і ў Чарнагорыі (225).
У Францыі колькасць ахвяр пандэміі перавысіла 100 тысяч (раней гэта адбылося ў Вялікабрытаніі і Італіі). Сёння, 16 красавіка, паведамілі, што Францыя стала трэцяй еўрапейскай краінай, якая перасягнула стотысячную адзнаку — напярэдадні ў краіне ад каронавіруса памерлі 300 чалавек.