У Беларусі за суткі выяўлена 1222 выпадкі каронавіруса

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1222 новыя пацыенты з COVID-19. Агульная колькасць хворых з пачатку пандэміі павялічылася да 340 023 чалавек.

doktor14122021.jpg


Выпісаныя 1348 пацыентаў. У цэлым ужо ачунялі 330 483 чалавекі з раней пацверджаным COVID-19, паведамляе REFORM.by.

Мінулыя суткі забралі жыцці яшчэ 10 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр пандэміі дасягнула 2393.

У краіне зроблена больш за 5,6 млн. тэстаў, у тым ліку 19 263 за суткі.

На гэтым тыдні Міністэрства аховы здароўя заявіла пра рост захворвання і пачатак трэцяй хвалі пандэміі ў Беларусі. Аднак пакуль штодзённая статыстыка не паказвае перавышэння пікавых значэнняў другой хвалі.