У Беларусі за суткі выяўлена 1166 новых выпадкаў каронавіруса
Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 1166 новых выпадкаў каронавіруса, выяўленых за суткі. Усяго дыягназ COVID-19 з пачатку пандэміі ўжо быў пацверджаны ў 338 801 пацыента.
За дзень выпісалі 1287 чалавек. Агулам ачунялымі лічацца 329 135 пацыентаў, паведамляе REFORM.by.
Яшчэ 10 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй памерлі за суткі. Агульная колькасць ахвяр пандэміі дасягнула ўжо 2383 чалавек.
У краіне зроблена амаль 5,59 млн. тэстаў, з іх 18 874 — за суткі.