Зноў 10 смярцей. Агучаныя чарговыя статыстычныя звесткі Мінздароўя пра захворванне COVID-19
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 888 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 742 пацыенты, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі афіцыйна зарэгістраваныя 345 998 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 336 227 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны
памерлі 2443 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Дзесяць — за апошнія
суткі.
У актыўнай фазе COVID-19 — 7328 пацыентаў.
За мінулыя суткі выканана 9307 тэстаў (9,5% станоўчыя).
Усяго ў краіне праведзена 5 685 902 тэсты.
Нагадаем, 13 красавіка ў Міністэрстве аховы здароўя
паведамілі аб пачатку трэцяй хвалі каронавіруса: спецыялісты ў рэгіёнах і
Мінску канстатуюць рост захворвання інфекцыяй COVID-19, у тым ліку пнеўманіямі
каронавіруснай этыялогіі цяжкай плыні.
У краіне з 29 снежня мінулага года ідзе вакцынацыя. Спачатку
вакцынавалі медработнікаў, спецыялістаў сферы адукацыі, сацыяльнай сферы,
людзей сталага ўзросту, якія жывуць у інтэрнатах. Цяпер зрабіць прышчэпку
прапануюць усім жадаючым.
Паводле TUT.BY.