Сябры з Беларусі наведалі ў шпіталі параненага Парфянкова
Сябры і паплечнікі наведалі параненага Васіля Парфянкова ў адэскім вайсковым шпіталі.
Васіль Парфянкоу знаходзіцца у аддзяленні таракальнай хірургіі (хірургіі органаў грудной клеткі).
Васіль кажа, што ў цэлым адчувае сябе някепска, але стан пагаршаецца ўначы. Пашкоджаныя мяккія тканкі, але артэрыі не закранутыя.
Персанал ставіцца да параненых вельмі добра, часта прыходзяць валанцёры.
Мэдыкі пакуль не даюць дакладных прагнозаў, але звычайна пры такім раненні ў стацыянары трэба знаходзіцца каля месяца.
Паводле словаў Васіля Парфянкова, з пяцярых байцоу АТА, што трапілі пад абстрэл, усе засталіся жывыя.
Беларус Васіль Парфянкоў, які ваюе ў складзе АУН (арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў), быў паранены 13 верасня ў Пясках на Данбасе.
Вольга Нікалайчык прыехала да Васіля Парфянкова ў шпіталі ў Адэсе
Васіль Парфянкоў
Радыё Свабода