ААН: На Данбасе з пачатку канфлікту загінулі восем тысяч чалавек
Большасць загінулых — цывільныя грамадзяне, якія пакутавалі ад абстрэлаў з двух бакоў канфлікту.

Такія дадзеныя агучыў спецпрадстаўнік ААН Крыстоф Гайнс. Гайнс прыбыў ва Ўкраіну яшчэ ў аўторак і за гэты час паспеў пабываць па абодва бакі лініі сутыкненняў.
У Данецку чыноўнік пагутарыў з маніторынгавай місіяй АБСЕ а таксама з так званым "амбудсменам ДНР". У той жа час кіраўнікі тэрарыстаў у апошні момант ад сустрэчы з прадстаўніком ААН адмовіліся, перадае "Радыё Свабода".
"Восем тысяч чалавек загінулі на Данбасе па дадзеных маніторынгавай місіі АБСЕ. Большасць з іх — цывільныя, якія гінуць ад артабстрэлаў з абодвух бакоў канфлікту. І гэта выклікае найбольшую занепакоенасць", — заявіў дакладчык ААН.
Акрамя таго, Гайнс успомніў і пра добраахвотніцкія батальёнахы, якія не былі ўключаныя ў сістэму Узброеных сіл Украіны, і якія, на яго думку, прымянялі гвалт або пагражалі тым, хто не прытрымліваўся іх пункту гледзішча.