Пачалася «харчовая блакада» Крыма

На адміністрацыйнай мяжы з Крымам на кантрольна-прапускным пункце "Каланчак" з украінскага боку пачалася бестэрміновая акцыя па блакаванні грузавога транспарту.



c31b0b1f_861c_462d_bb03_cfb01db31736_w640_r1_s.jpg

Паводле інфармацыі рэсурса "Крым. Реалии", каля ста чалавек перакрылі дарогу. Яны прапускаюць легкавыя аўтамабілі і мікрааўтобусы, і абяцаюць спыняць фуры.

На месца правядзення акцыі прыехаў Упаўнаважаны прэзідэнта Украіны па справах крымскатарскага народа Мустафа Джэмілёў.

Удзельнікі акцыі паставілі на дарозе непадалёк ад адміністрацыйнай мяжы з Крымам бетонныя блокі, тым самым усталяваўшы блокпост. Легкавыя аўтамабілі могуць аб'язджаць гэтыя блокі, але грузавым машынам, хутчэй за ўсё, будзе складана праехаць праз гэтыя перашкоды.

Сярод удзельнікаў акцыі жыхары Новааляксееўка і іншых населеных пунктаў Херсонскай вобласці, а таксама байцы ўкраінскіх добраахвотніцкай батальёнаў «Правы сектар» і «Айдар».

,

Як паведамлялася, Меджліс крымскатарскага народа абвясціў аб правядзенні бестэрміновай акцыі па блакаванні грузавога транспарту, які накіроўваецца ў Крым, каб не дапусціць ўвозу ўкраінскіх тавараў на тэрыторыю паўвострава. Паводле інфармацыі каардынацыйнай рады акцыі, праз адміністрацыйную мяжу будуць бесперашкодна прапускаць пешаходаў і легкавы транспарт. Як доўга працягнуцца блякаваньне грузавога транспарту, не паведамлялася.

Расійскі кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў асудзіў дзеянні арганізатараў блакады і выказаў надзею на тое, што яны адумаюцца. Паводле яго слоў, улады Крыму будуць сачыць за тым, каб магчымая адсутнасць украінскіх тавараў не прывяла да павышэння цэн на прадукты.