Сябра БСДП Іван Сауцін вызвалены з Калінінградскай турмы. Расійскі суд не выдаў яго Беларусі
Іван Сауцін выйшаў на свабоду 26 красавіка. Ён правёў у няволі 12 месяцаў, паведамляе ТГ-канал партыі.

Год таму сябра БСДП быў затрыманы па запыце беларускіх
праваахоўнікаў. Яго вінавацілі па чатырох артыкулах крымінальнага кодэкса, у
тым ліку ў тэрарызме. Тры з чатырох артыкулаў былі зняты ў выніку праверкі
фактаў расійскім бокам.
На дадзены момант Іван Сауцін знаходзіцца ў Калінінградзе пад
падпіскай аб нявыездзе. Абвінавачанні па чацвёртаму артыкулу, «Махлярства», яму дагэтуль не выстаўленыя.
Са словаў Івана яму вельмі дапамог зварот у Еўрапейскі суд
па правах чалавека, да яго прыслухаліся ў Расіі.