Сяргея Чалага моцна збілі невядомыя

Вядомы эканаміст — у шпіталі.

izbili_chalogo_001.jpg


Сёння ноччу пяцёра невядомых напалі на эканаміста і аўтара праграмы «Эканоміка на пальцах» на TUT.BY Сяргея Чалага. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа.
Усё здарылася каля паўночы. Сяргей Чалы разам з двума сябрамі выходзіў з бара. Праз некалькі хвілін да іх падбеглі пяць чалавек і пачалі збіваць.
Чалы лічыць, што напад было спланавана.
— Таварышаў амаль не закранула, білі мяне. І толькі па галаве - на целе нават сінякоў няма, — распавёў Сяргей Чалы TUT.BY. - Усё выглядала даволі дзіўна. Яны не тое што міма праходзілі, маўляў, «дай закурыць». І ў іх не было прэтэнзій да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім.
Сяргей Чалы напісаў на тых, хто нападаў заяву ў міліцыю.
— У міліцыі доўга не хацелі прымаць заяву і выклікаць хуткую, — дадаў Сяргей Чалы.
Ён мяркуе, што на аднаўленне яму спатрэбіцца не менш за месяц.