Па справе аб нападзе на Сяргея Чалага затрымана пяць чалавек

Па факце збіцця Сяргея Чалага ўзбуджаная Крымінальная справа, 5 чалавек затрыманыя — паведамілі ў СК.

chalyy_2.0.jpg

Цяпер вядомы эканаміст і аўтар праграмы «Эканоміка на пальцах» знаходзіцца ў бальніцы. У Следчым камітэце распавялі, што ў нядзелю была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асоб). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад арышту да шасці гадоў пазбаўлення волі.
— У дадзены момант затрымана пяць чалавек, з імі працуюць следчыя, атрымліваюць ад іх паказанні — пракаментавала Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта. — Пасля таго, як праца будзе завершана, мы паведамім пра вынікі. У дадзены момант нашы супрацоўнікі разбіраюцца: хто і якую ролю прымаў ў той сітуацыі, якая адбылася. Паводле папярэдняй інфармацыі, усе ўдзельнікі канфлікту знаходзіліся ў алкагольным ап'яненні.
Нагадаем, усё здарылася каля поўначы ў ноч з пятніцы на суботу. Сяргей Чалы, паводле яго слоў, разам з двума сябрамі выходзіў з бара. Праз некалькі хвілін да іх падбеглі пяць чалавек і пачалі збіваць.
— Таварышаў амаль не закранулі, білі мяне. І толькі па галаве — на целе нават сінякоў няма — Сяргей Чалы распавёў TUT.BY. — Яны не тое каб міма праходзілі, маўляў, «дай запаліць». І ў іх не было прэтэнзій да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім. І гэта было не рабаванне — ні тэлефон, ні гаманец іх не цікавілі.
Зараз эканаміст знаходзіцца ў шпіталі.
 На самой справе, я сябе цяпер дзіўна адчуваю. Дзеянне абязбольвальнага скончылася... Баліць галава з усіх бакоў, асабліва ў скронях, з вокам ёсць праблема, чакаю, калі мяне агледзіць афтальмолаг. Лекары кажуць, на днях мяне выпішуць — распавядае Сяргей Чалы.

Паводле tut.by