Сёння — прэзентацыя альбома «Прэс-фота Беларусі–2015»

Пасля 2-гадовага перапынку зноў пабачыў свет альбом з фотаздымкамі пераможцаў конкурса «Прэс-фота Беларусі».



albom_bpp15_01.jpg

Презентацыя адбудзецца 22 верасня з 18:30 да 20:30 у прасторы Space па адрасе г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16 а, 3 паверх. Уваход вольны.

pressphoto.by__wp_content_uplo_42fc554d7bd44903c6cbd5e6dcfcfa15.jpeg

pressphoto.by__wp_content_uplo_ffbda3d02852e93e6bd42d0a5077d947.jpeg

Па ўсіх пытаннях, звязаных з мерапрыемствам, звяртайцеся да Сяргея Міхаленкі: +375 29 6537150

У 2015 годзе журы выбірала пераможцаў з больш як 2000 фотатвораў ад 137 аўтараў з 19 гарадоў Беларусі, Літвы, Расіі і Украіны. Пераможцаў вызначалі ў 8 намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Паўсядзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі». У кожнай намінацыі ўзнагароджваліся як адзіночныя здымкі, так і серыі.

baj.by