Сёння працягваецца суд над Кацярынай Андрэевай (абноўлена)

Працягваецца разгляд новай крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Андрэевай. Закрытае судовае пасяджэнне Гомельскага абласнога суду прызначана на 10:00.

Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева

Палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева


Новы судовы працэс над журналісткай быў распачаты 4 чэрвеня. Ён праходзіць у Гомельскім абласным судзе — у закрытым рэжыме. Кацярыне Андрэевай цяпер пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі, сутнасць абвінавачання невядомая, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Суддзя Гомельскага абласнога суда браў перапынак на тыдзень па гэтым працэсе, 13 ліпеня ён аднаўляецца.
Кацярына Андрэева разам з Дар’яй Чульцовай былі затрыманыя 15 лістапада за стрым падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. На вачах журналістак здарыўся жорсткі разгон акцыі памяці, руйнаванне мемарыяла, жорсткія затрыманні.
Кацярыну асудзілі тады да 2 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Выйсці на волю яна мусіла 5 верасня. Аднак 7 красавіка сям’і палітзняволенай стала вядома, што Кацярыне выставілі новае абвінавачанне.
Муж журналісткі Ігар Ільяш паведаміў у сваім фэйсбуку, што прысуд Кацярыне Андрэевай сёння будзе агучаны а 12-й гадзіне.