Да 15 гадоў. Сёння пачынаецца новы суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай

Ёй пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

andreeva_1.jpg


Пра гэта паведаміў яе муж Ігар Ільяш у Facebook. Працэс будзе праходзіць у Гомельскім абласным судзе — у закрытым рэжыме. Кацярыне  Андрэевай пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, Кацярына была затрыманая за стрым падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Яе асудзілі да 2 гадоў зняволення. Свой тэрмін Кацярына Андрэева адбывала ў папраўчай калоніі № 4 у Гомелі, ён мусіў завяршыцца 5 верасня 2022 года. Але 10 лютага журналістку раптам этапавалі ў СІЗА Гомеля. 7 красавіка сям’і палітзняволенай стала вядома, што Кацярыне выставілі новае абвінавачванне.