Змітра і Насту Дашкевічаў будуць судзіць 11 ліпеня

Стала вядома, што ў судзе Маскоўскага раёна 11 ліпеня ў 11:30 пачнуць разглядаць крымінальную справу Змітра і Насты Дашкевічаў.

Фота з сацсетак Насты Дашкевіч

Фота з сацсетак Насты Дашкевіч

Змітру і Насце інкрымінуюць ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Пірожнікава, паведамляюць праваабаронцы.

Змітра Дашкевіча затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ўжо па крымінальнай справе.


У красавіку стала вядома, што цяжарную жонку палітвязня таксама падазраюць па гэтым артыкуле. Цяпер Зміцер утрыміліваецца ў СІЗА на Валадарскага.

15 чэрвеня ў Зміцера і Насты нарадзіўся сын Данііл.Падтрымайце Змітра Дашкевіча лістамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч