
Старшыню Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП аштрафавалі за рэпосты ў сацсетках
- Грамадства
- 04-07-2022
Алеся Абрамовіча затрымалі 28 чэрвеня і трое сутак утрымлівалі ў часовым ізалятары Барысаўскага РАУСа. У выніку на Алеся былі складзеныя два пратаколы па арт.19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Па адным пратаколе мужчыне прызначылі 30 базавых велічыняў, а па другім — 10 базавых. Агулам Абрамовіча аштрафавалі на 1 280 рублёў, паведамляюць праваабаронцы.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: