Сёння Сусветны дзень без аўтамабіля

22 верасня як Сусветны дзень без аўтамабіля ў Беларусі гэты адзначаецца з 2008-га. Аднак толькі ў гэтым годзе Мінск упершыню на афіцыйным узроўні далучыўся да Еўрапейскага тыдня мабільнасці.

Штомесячны дзень без аўтамабіляў у Джакарце, 2010. Фота wikipedia.org

Штомесячны дзень без аўтамабіляў у Джакарце, 2010. Фота wikipedia.org


22 верасня ўвага гараджан звяраецца на якасць паветра. У гэты дзень эколагі прапануюць абысціся без прыватных аўтамабіляў і скарыстацца роварам, грамадскім транспартам або прайсці пешкі. Уладальнікі аўтамабіляў 22 верасня могуць бясплатна праехаць у грамадскім транспарце Мінска, калі маюць пры сабе пасведчанне кіроўцы і тэхнічны пашпарта на транспартны сродак.
У Мінску ў Дзень без аўтамабіля робіцца пешаходнай зона на вул. Леніна ад праспекта Незалежнасці да вул. Кірава.
Рух на гэтым участку вуліцы будзе перакрыты з 6.00 да 24.00. А з 16.00 да 21.00 тут будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы. Так, для дзяцей праграмай прадугледжаны аквагрым і твісцінг, фігурнае ваджэнне веласіпеда, паведамляе БелТА.
У спартыўнай зоне будуць праходзіць ролер-школа InMove, сацыяльныя танцы ад школы KVARTAL, Street Workout, велашоў ад МінскТрыал.
Падрыхтавана таксама цікавая канцэртная праграма. Гледачы змогуць таксама ўбачыць незвычайную машыну-трансформер ад МНС і шоў-конкурс ровараў, што свецяцца, наведаць выставу ровараў ад ААТ «Мотавела», фотавыставу «Мінск стары і новы», пляцоўку Мінскага велатаварыства і Цэнтра экалагічных рашэнняў, пункт страхавання бяспекі веласіпедыстаў Белдзяржстраху, а таксама пабываць у веламайстэрні «Круці педалі» і пластычным тэатры ІнЖэст, стаць удзельнікам акцыі «Цэль99. Героем быць лёгка».Завершыцца свята велапрабегам ад вул. Леніна па пр. Незалежнасці да Нацыянальнай Бібліятэкі, у якім могуць узяць удзел усе ахвотныя (для ўдзельнікаў абавязкова наяўнасць ліхтарыкаў). Велапрабег стартуе а 21.00.
У гэтым годзе Мінск упершыню на афіцыйным узроўні далучыўся да Еўрапейскага тыдня мабільнасці — штогадовай кампаніі, што ставіць за мэту прыцягненне людзей да выкарыстання альтэрнатыў у аўтамабільным транспарце. Хартыя міжнароднай кампаніі была падпісана 9 верасня старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам. Экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля» — заключнае мерапрыемства тыдня. Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.