Сёння Вярхоўны суд разгледзіць скаргу салігорскіх шахцёраў на прызнанне іх страйка незаконным
Пасяджэнне пачнецца ў 11.00 і будзе адкрытым.

Сёння, 19 студзеня, Вярхоўны суд разгледзіць скаргу салігорскіх шахцёраў. Супрацоўнікі «Беларуськалія» аспрэчваюць рашэнне суда папярэдняй інстанцыі аб прызнанні іх страйку незаконным і заклікаюць беларусаў да салідарнасці.
Пасяджэнне Вярхоўнага суда пачнецца ў 11.00 па адрасе Мінск, вуліца Арлоўская, 76. Чакаецца, што працэс будзе адкрытым.
Між тым колькасць страйкоўцаў у Салігорску расце. У панядзелак у стачку сышоў слесар-рамонтнік 5 разрада Аляксандр Канановіч, паведаміў «Стачкам «Беларуськалій».

