СК пракаментаваў сённяшнія ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў
Следчы камітэт даў каментар адносна сёняшніх вобшукаў па ўсёй краіне. Ператрусы праходзяць ў сяброў БАЖ, супрацоўнікаў «Вясны» і не толькі.
![sk.gov.by sk.gov.by](/img/v1/images/000020_219230.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
sk.gov.by
«Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Беларусі, — цытуе СК «Еўрарадыё». — У межах папярэдняга расследавання з мэтай устанаўлення абставінаў фінансавання пратэстнай дзейнасці следствам ініцыявана правядзенне ператрусаў у арганізацыях, якія пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя.
Правядзенне працэсуальных дзеянняў даручана супрацоўнікам
ГУБАЗіК МУС і санкцыянаванае Генеральнай пракуратурай. Канчатковая прававая
ацэнка сітуацыі будзе дадзеная пасля правядзення ўсяго комплексу працэсуальных
дзеянняў».