Скаргу футбольных заўзятараў суд не задаволіў
Мінскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу футбольных заўзятараў, затрыманых за шалікі з “Пагоняй”.
![zrzut_ekranu_2015_10_13_o_08_57_35_1_.png zrzut_ekranu_2015_10_13_o_08_57_35_1_.png](/img/v1/news/full/zrzut_ekranu_2015_10_13_o_08_57_35_1_.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Асноўнай інтрыгай пасяджэння была магчымасць далучэння да матэрыялаў справы відэазапісаў з „Барысаў-Арэны”. Міністр унутраных спраў сп. Шуневіч адназначна выказваўся, што гатовы прадаставіць адпаведныя матэрыялы.
— Ад першай хвіліны паседжання стала зразумела, што суда проста не будзе, — гаворыць заўзятар Зміцер Хведарук. — Нягледзячы на доказы і факты, якія прадставіла адвакатка разам з намі, пра тое, што сведчанні амапаўцаў і супрацоўнікаў міліцыі былі супярэчлівыя, і нягледзячы на тое, што мы прадставілі гэтым разам доказы і сведчанні людзей, якія прысутнічалі на стадыёне, але не былі даслуханыя ў судзе, суддзя пакінуў вырак без зменаў. Суддзя не палічыў метазгодным запатрабаваць відэаматэрыялы справы ў міліцыі, каб пацвердзіць нашую невінаватасць, альбо вінаватасць.
Суддзя нават фармальна не выйшаў у адпаведны пакой для прыняцця рашэння, — дадаў Хведарук.
13 кастрычніка Барысаўскі суд прызнаў трох заўзатараў вінаватымі ў лаянцы матам і дробным хуліганстве. Усе былі пакараны аднолькавым штрафам у памеры 10 базавых велічыняў.