Севярынца будуць судзіць за акцыю 24 лістапада
Сустаршыню аргкамітэта БХД Паўла Севярынца 7 снежня выклікаюць у суд Маскоўскага раёна Мінску.
![1449242945_1.jpg 1449242945_1.jpg](/img/v1/news/full/1449242945_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прычына — адміністрацыйная справа "за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі" 24 лістапада ў Менску.
Нагадаем, увечары 24 лістапада на праспекце Незалежнасці прайшла акцыя, прысвечаная 19-годдзю сумнавядомага рэферэндуму 1996.
"Напэўна, сістэма спадзяецца выправіць ахавае эканамічнае становішча праз штрафы ўдзельнікам пратэстных акцыяў, — кажа Павел Севярынец. — Як заўжды, ідэолагі
памыліліся з разлікамі. У панядзелак высветлім кошт "лібералізацыі" і ступень маразму".