Студэнтку, якой далі суткі за спробу трапіць на апеляцыю па «справе студэнтаў», перазатрымалі

Пасля 15-сутачнага арышту не выйшла на свабоду студэнтка мехмата БДУ Сафія Маргунова, паведамляюць праваабаронцы.

Сафія Маргунова. Фота: teona_gotes / Instagram

Сафія Маргунова. Фота: teona_gotes / Instagram


Дзяўчыну затрымалі пасля спробы трапіць на разгляд апеляцыйнай скаргі па «справе студэнтаў» у Мінгарсудзе. На Сафію склалі пратакол па ч. 1 арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») і арыштавалі на 15 сутак, якія яна адбывала ў ЦІПе на Акрэсціна.
Па заканчэнні сутак дзяўчыну перезатрымалі і склалі на яе новы пратакол. Чакаецца новы суд, але што цяпер ставяць у віну Сафіі — невядома.
На пачатку сакавіка студэнтку ўжо затрымлівалі. Тады прадстаўнікі сілавых структур перапынілі мерапрыемства зарэгістраванага «Свабоднага прафсаюзп Беларусі» і студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі «ЛІСА» у цяпер ужо зачыненым бізнес-клубе «Imaguru» і затрымалі каля 30 чалавек. Большую частку з іх адпусцілі, аднак чатырох студэнтаў накіравалі ў ЦІП.
У іх ліку аказалася і Сафія Маргунова, якой прысудзілі 15 сутак.