Студэнты працягваюць акцыі салідарнасці
У беларускіх ВНУ студэнты працягваюць акцыі супраціву і салідарнасці. Як перадае TUT.BY, мерапрыемствы праходзяць як мінімум у трох вну Мінска.

Пілюстрацыйнае фота
На акцыю салідарнасці выйшлі студэнты БДАМ. Таксама ўзрушэнні назіраліся на мехмаце БДУ.
Пры гэтым, як паведаміў чытач парталу, некаторых студэнтаў БДУ, якія вучацца ў галоўным корпусе БДУ, замкнулі ва ўнутраным дворыку навучальнай установы. «Не пускаюць ва ўніверсітэт і не выпускаюць з-за ўнутранага дворыка. Хлопцы праз плот пералазяць», — напісаў чытач. Паведамляецца, што тут таксама ўзніклі праблемы з мабільным інтэрнэтам. «Ва ўніверсітэце, мабыць, не разумеюць што такімі дзеяннямі прымушаюць студэнтаў да страйку», — мяркуе чытач.
Пазней стала вядома, што дворык не зачынены цалкам, але пропуск на тэрыторыю абмежаваны ў мэтах бяспекі. Ён не зачынены на выхад, а таксама працуе на пропуск студэнтаў геаграфічнага факультэта і супрацоўнікаў.
Пазней студэнты БДУ сабраліся ў галоўным корпусе навучальнай установы.
Пратэст таксама адбываецца ў МДЛУ.