35 супрацоўнікаў БДУІР абвясцілі бестэрміновую забастоўку
35 супрацоўнікаў БДУІР абвясцілі бестэрміновую забастоўку. Яны напісалі паведамленне пра далучэнне з 26 кастрычніка да агульнанацыянальнага страйку.
Супрацоўнікі ВНУ патрабуюць прызнаць несапраўднымі вынікі прэзідэнцкіх выбараў, вызваліць палітвязняў, спыніць гвалт сілавікоў, патрабуюць сыходу Аляксандра Лукашэнкі і прызначэння новых выбараў.
Пра страйк яны напісалі ў тэлеграм-канал @motolkohelp.
Яшчэ ў панядзелак жадаючых далучыцца да забастоўкі сярод супрацоўнікаў БДУІР было каля 20 чалавек. Як бачым, іх колькасць павялічылася.
Паводле Еўрарадыё