Студэнты запусцілі гарачую лінію па размеркаванні

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання запусціла гарачую тэлефонную лінію для выпускнікоў і маладых спецыялістаў па пытаннях размеркавання.

parallax_04_54e48e3a43c7e.jpg


Кансультацыю аказваюць эксперты праграмы «Размеркаванне БАСС».

Гарачая лінія працуе ў наступным рэжыме:

Панядзелак з 12:00 да 15:00 +375 29 615 03 24Аўторак з 12:00 да 15:00 +375 44 749 81 39Серада з 12:00 да 15:00 +375 29 615 03 24Чацвер з 12:00 да 15:00 +375 44 749 81 39

Арганізатары гарачай тэлефоннай лініі просяць звярнуць увагу на наступныя ўдакладненні:


1. У розныя дні працуюць розныя кансультанты, у якіх розныя нумары тэлефона.2. Кансультанты не праводзяць кансультацыі па-за вызначаным прамежку часу.3. У выпадку неабходнасці ўдакладнення заканадаўства, або калі ваша праблема занадта аб'ёмная для вырашэння яе па тэлефоне, кансультант можа папрасіць вас пра час для пошуку адказу.
Праграма «Размеркаванне БАСС» працуе ўжо больш за два гады і праводзіць на пастаяннай аснове кансультацыі для выпускнікоў. Новы сезон мерапрыемстваў пачаўся 27 студзеня 2017 года з правядзення мерапрыемства ў Мінску. На працягу некалькіх месяцаў эксперты праграмы наведаюць усе абласныя гарады і правядуць яшчэ некалькі мерапрыемстваў у сталіцы.
Таксама ужо большў паўгода функцыянуе анлайн-кансультацыя для маладых спецыялістаў, запыт у якую можна пакінуць тут. Па словах кіраўніка праграмы «Размеркаванне БАСС», звароты па кансультацыю паступаюць амаль штодня і часам іх колькасць дасягае 5-6 штук у дзень.
Наведаць мерапрыемствы, а таксама звярнуццца ў анлайн-кансультацыю ці на гарачую лінію можа любы ахвочы, і безкаштоўна атрымаць дапамогу.
За навінамі і анонсамі мерапрыемстваў можна сачыць на сайце aboss.by
А таксама ў сацыяльных сетках: VK, Fb, блог.