«Суд — гэта фарс і сумны цырк»

Тэставальніцу Дашу Лявіцкую затрымалі ў Барысаве 23 верасня падчас прагулкі і адвезлі ў Барысаўскае РУУС. У пратаколе было напісана, што яна «развешивала ленты белого и красного цвета на заборе детского сада в количестве пяти человек». У дзяўчыны забралі тэлефон і сказалі, што яго можна будзе забраць, калі аплаціць штраф або адседзіць суткі.



_mg_9793_660a07304e2cf0f27cf2fc5e209cba767b179a88.jpg

Даша распавяла ex-press.by, што было «вельмі холадна» ў камеры, а таксама пра тое, якое задаволіла хадайніцтва суддзя і колькі працэсуальных парушэнняў адвакат знайшоў у яе адміністрацыйнай справе.

Увечары 23 верасня ў Барысаве затрымалі як мінімум 12 чалавек, на наступны дзень пасля суда ўсіх адпусцілі, прысудзіўшы ім розныя штрафы.

Даша Лявіцкая была затрыманая 23 верасня ў Барысаве, яна правяла ноч у ізалятары часовага ўтрымання.

Пра сваё незапланаванае наведванне РУУС пасля прагулкі з сябрам у раёне Мелькамбіната Даша распавяла на камеру. 

Даша Лявіцкая не лічыць сябе вінаватай у здзяйсненні якога-небудзь правапарушэння і выдатна разумее, што ў яе сітуацыі могуць аказацца многія. Таму вырашыла даць некалькі парадаў тым, хто, магчыма, як і яна, будзе затрыманы паводле артыкула 23.34. 

Павел Сляпухін, ex-press.by. Фота, відэа аўтара.

Мантаж: Валянціна Віктарава