Затрыманыя студэнткі: Нельга чакаць, што яны да нас будуць ставіцца па-чалавечы
22 верасня студэнты БДТУ выйшлі на ланцуг салідарнасці. Падчас
акцыі да іх пад'ехалі супрацоўнікі на бусіках, пачаліся затрыманні.
Веру і Яніну затрымалі разам, разам яны сядзелі на Акрэсціна. Пакуль
дзяўчаты былі за кратамі, іншыя студэнты арганізавалі некалькі акцый у
іх падтрымку.