Сёння ў Эканамічным судзе Мінска будуць разгядаць ужо нечасовае пазбаўленне Tut.by статусу СМІ
Разгялд справы прызначаны на 10 раніцы. Зараз статус СМІ прыпынены на 3 месяцы. Па пазове Міністэрства
інфармацыі суд разгледзіць пытанне аб пазбаўленні статусу цалкам. Пра гэта паведаміў прадстаўнік БАЖ Барыс Гарэцкі.
1 кастрычніка «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і рэдакцыі незалежных мэдыя выступілі з супольнай заявай у сувязі з ціскам на партал Tut.by і абмежаваннем доступу да незалежных сайтаў.У ёй БАЖ і рэдакцыі СМІ
- заклікаюць Міністэрства інфармацыі адклікаць пазоў аб спыненні выпуску сеткавага выдання «Tut.by» і адмяніць рашэньне аб прыпыненні яго выпуску;
- патрабуюць адмены рашэньня аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія асвятлялі сацыяльна-палітычныя праблемы ў Беларусі, а таксама адмены перашкодаў у выпуску і распаўсюдзе незалежных друкаваных СМІ;
- выступаюць за неадкладнае спыненне пераследу журналістаў і СМІ за іх прафесійную дзейнасць і за безумоўную адмену неканстытуцыйных абмежаванняў свабоды слова ў Беларусі.