Суд над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком, які выступіў супраць гвалту, пачнецца 11 сакавіка

Як стала вядома журналістам, яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 342 («Групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак») і ч. 1 арт. 130 («Распальванне варожасці»).

babak_2202.jpg

У жніўні 2020-га пракурор Яўген Бабак пачаў праверку людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў ва Уруччы ўначы 11 жніўня. Аднак начальства спыніла праверку, а самога Бабака вымусілі звольніцца.

10 чэрвеня 2021 года кватэру экс-пракурора разграмілі пры ператрусе, а самога яго арыштавалі — спярша быў адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу.

Яўген Бабак перадае тым, хто хоча яго падтрымаць, просьбу — лепш накіраваць грошы на дапамогу дзецям з праграмы UNIHELP.  Рэкламу з просьбай падтрымкі ад сем'яў ён часта бачыць па тэлевізары ў камеры.