Акушэрку з Чэрыкава пакаралі за «захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Штраф плюс канфіскацыя сім-карты.

Суд Чэрыкаўскага раёна разглядзеў справу супраць
акушэркі мясцовай лякарні. На яе склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП за
захоўванне з мэтай распаўсюду ў «Аднакласніках» экстрэмісцкіх матэрыялаў польскага тэлеканала, які асвятляе беларускую тэматыку. Жанчына не прызнала сваю віну, бо «не размяшчала на сваёй старонцы
забароненыя матэрыялы».
️Але суд палічыў яе віну цалкам даказанай і пастанавіў аштрафаваць жанчыну на 320 рублёў (10 базавых велічыняў), а таксама канфіскаваць тэлефон і сім-карту аператара «А1».