Суд над палітзняволеным прэс-сакратаром А1 Мікалаем Брэдзелевым зрабілі закрытым

У Мінскім гарадскім ўчора распачаўся суд над 35-гадовым кіраўніком ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалаем Брэдзелевым. Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).

bredelev_nikolay.jpg

Праваабаронцам стала вядома, што суддзя Алена Ананіч пастанавіла разглядаць справу ў закрытым рэжыме.

За кратамі Мікалая ўтрымліваюць ужо дзевяты месяц — яго затрымалі 10 снежня мінулага году. Вядома, што сілавікі яго збівалі. Пасля затрымання на праўладных каналах з’явілася «пакаяльнае відэа», на якіх ён казаў, што з ліпеня 2020-га нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю, але потым у кампаніі заявілі, што Брэдзелеў не меў доступу да дадзеных кліентаў.