Родным Дзяніса Івашына патрэбна дапамога ў аплаце паслуг адваката
Нашага калегу з 15 жніўня судзяць у закрытым рэжыме ў Гродзенскім абласным судзе.
Для таго, каб заплаціць абаронцу Дзяніса, родныя журналіста
былі вымушаныя браць пазыкі. Пасяджэнні праходзяць штодня, і колькі яны яшчэ
працягнуцца, невядома.
Паколькі пасяджэнні закрытыя, а адвакат Дзяніса Івашына пад
падпіскай аб неразгалошванні, пра сам працэс амаль нічога не вядома. Вядзе яго
суддзя Валерый Раманоўскі.
— Нічога добрага мы не чакаем, там усё даўно вырашана і
распісана. Следчы ўжо год таму казаў і пра «суд», і пра «вырак», толькі ён меркаваў, што ў іншыя тэрміны яны ўкладуцца, але,
відаць, вайна з Украінай пайшла «трошкі іншым шляхам», то планы іх
падкарэктавала, — каментуе жонка журналіста Вольга Івашына. — Мы спадзяемся
толькі на абмен Дзяніса або як ваеннапалоннага, або як закладніка рэжыму ўнутранай акупацыі падчас гандлю за скасаванне санкцый ці ўсеагульнага
вызвалення ўсіх палітвязняў пры зрынанні абодвух рэжымаў.
Нагадаем, журналіст-расследавальнік, аўтар «Новага Часу» Дзяніс Івашын знаходзіцца ў няволі з 12 сакавіка 2021 года. Яго абвінавачваюць па арт. 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў няволі.
Сям'і журналіста патрэбна дапамога ў аплаце паслуг адваката,
а таксама на шматлікія выдаткі, звязаныя з перадачамі, пасылкамі і іншым. Калі
вы жадаеце дапамагчы, сродкі можна ахвяраваць на замежны рахунак жонкі Дзяніса
Вольгі Івашынай:
PKO BANK
POLSKI
Kod BIC PKO: BPKOPLPW
IBAN: PL07102013320000100213409349
VOLHA IVASHYNA
Для тых,
хто хоча дапамагчы ў Беларусі, у рэдакцыі ёсць кантакт маці журналіста.
Таксама вы можаце падтрымаць самога Дзяніса лістом, пасылкай
ці грашовым пераводам: турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну.