Суд скасаваў абаронцу Курапатаў штраф за ўсталяванне крыжоў

Цэнтральны раённы суд Мінска задаволіў скаргу абаронцы Курапатаў Валера Рабцава на штраф, які яму выпісаў начальнік «Мінскаблдарбуду» Уладзімір Сцяпанаў, перадае Радыё Свабода.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Актывіста аштрафавалі на 2 базавыя велічыні за тое, што ён паставіў крыжы ўздоўж дарогі ля Курапатаў.
Актывіст Партыі БНФ, мінскі слесар Валер Рабцаў не пагадзіўся са штрафам і абскардзіў яго ў судзе. Суддзя Вікторыя Шабуня 20 снежня прыняла пастанову на карысць актывіста.
«Нават наш суд не захацеў уносіць раскол у грамадства ў пытанні права грамадзян ставіць крыжы ў Курапатах», — пракаментаваў Свабодзе вынік суда сам Валер Рабцаў.
Радыё Свабода