Суд па справе Наталлі Бордак заняў некалькі хвілін (фота)

У пятніцу, 19 верасня, адбыўся пяты па лiку суд над актывiсткай аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Наталляй Бордак.



bordak_niasvizh.jpg

Наталля Бордак у нясвіжскім парку, 9 мая 2014 года. Фота з Facebook

Суддзя Анатоль Дабрадзей пакінуў у моцы ранейшую пастанову аб прысудзе Наталлі штрафу ў 3,75 млн рублёў за плакат "НЕ — пуцiнскай вайне з Украiнай”.

Суддзя прыняў рашэнне за некалькі хвілін, не звяртаючы ўвагу на папярэднюю пастанову Мінскага абласнога суду ад 24 чэрвеня.

У залі суда фота і відэа запіс быў забаронены.

Наталлю прыйшлі падтрымаць сябры аргкамітэту БХД і Беларускага камітэта салідарнасці з Украінай.

Некалькі дзён таму малюнкі мастачкі з Нясвіжу былі дасланыя па пошце грамадскім актывістам з Кіева ў знак салідарнасці з народам Украіны.

1411116493_1-1.jpg


1411116499_2.jpg


1411116554_3-1.jpg


1411116519_4-1.jpg

 Прэсавая служба БХД