Шуневіч: У інтэрнеце адбываецца толькі скажэнне і сцёб
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч патлумачыў матывы звальнення з органаў унутраных спраў крычаўскіх міліцыянтаў, якія распаўсюдзілі ў СМІ інфармацыю аб праблемах у РАУС.
«Такія супрацоўнікі не павінны працаваць у органах унутраных спраў. Яны парушылі прафесійныя прынцыпы і карпаратыўную этыку», — падкрэсліў Шуневіч, піша tut.by.
Ён звярнуў увагу на недапушчальнасці «падобнай балбатні ў інтэрнеце». «У інтэрнеце фактаў няма. Яны ёсць толькі ў пракуратуры і афіцыйных дакументах. А ў інтэрнэце адбываецца скажэнне і сцёб».
Міліцыянты ў Крычаве аддаюць свае прэміі кіраўніцтву (+відэа)
Ігар Шуневіч таксама адзначыў, што міліцыя становіцца больш адкрытай. «Яшчэ некалькі гадоў таму скандалы з п'янымі або грубым супрацоўнікамі не выйшлі б за межы кабінетаў», — адзначыў ён.
Кіраўнік МУС таксама распавёў, што цяпер у органах у мэтах аптымізацыі скарочана больш за 1000 супрацоўнікаў.
Ігар Шуневіч пракаментаваў скандал у крычаўскай міліцыі
Шуневіч таксама паведаміў, што МУС кожны тыдзень выяўляе тых, хто парушае прафесійную дысцыпліну.
«Мы кожны тыдзень, у асноўным па выходных, праводзім рэйды па праверцы паводзін супрацоўнікаў міліцыі. І практычна кожны раз знаходзім тых, хто паводзіць сябе некарэктна».
Нагадаем, супрацоўнікі Крычаўскага РАУС калектыўна звярнуліся з лістом да міністра ўнутраных спраў, у якім заявілі, што іх правы парушаюцца. Міліцыянты папрасілі правесці праверку ў дачыненні да кіраўніцтва РАУС «у сувязі са шматлікімі злоўжываннямі».
Бунт крычаўскіх міліцыянтаў: Падпалкоўнік Вусік саступаць не мае намеру
Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў, што службовая праверка па сітуацыі ў Крычаўскім РАУС завершана. Паводле яе вынікаў былі выяўлены «парушэнні дысцыпліны і ведамасных нарматыўных актаў як з боку кіраўніка райаддзела, так і з боку скаржніка». У выніку абодвух прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці. Акрамя таго, прызначаная яшчэ адна службовая праверка па факце распаўсюджвання інфармацыі ў СМІ «з парушэннямі патрабаванняў унутраных нарматыўна-прававых актаў МУС».
У красавіку «за грубае парушэнне службовай дысцыпліны» з Крычаўскага РУУС звольнілі аднаго з падпісантаў пад калектыўным зваротам да міністра — маёра Юрыя Дзюбанава. У пачатку траўня — участковага інспектара Андрэя Шашкова. Затым — падпалкоўнік Ігара Вусіка.