Таісія Кабанчук: у Кіраўску людзі думаюць, што можна падпісвацца толькі за аднаго прэтэндэнта (фота)

Актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» на чале з магілёўскім абласным каардынатарам Таісіяй Кабанчук правялі збор подпісаў у Кіраўску ў падтрымку кампаніі «За якасную медыцыну». 



1439900254_img_20150816_114800.jpg

Паводле словаў каардынатара, людзі ахвотна падпісваліся ў падтрымку кампаніі. Чаго нельга сказаць пра збор подпісаў у падтрымку дэмакратычных удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі.


«Большасць людзей ужо падпісалі на працоўных месцах і па кватэрах. Многія не хочуць ставіць подпісы, бо баяцца страціць працу. Больш за тое, яны лічаць, што подпісы можна ставіць толькі за аднаго прэтэндэнта, і кажуць, што «свайго кандыдата» ўжо выбралі», — адзначыла Таісія Кабанчук.


Таксама жыхары Кіраўска атрымлівалі буклеты БХД.
 

1439900263_img_20150816_093731.jpg


1439900218_img_20150816_114407.jpg


bchd.info