У Слоніме не дазволілі пікет у абарону палітвязняў (дакумент)
Слонімскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" падавалі 14 ліпеня заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету ў абарону беларускіх палітвязняў.
Днямі слонімскі грамадскі актывіст Іван Бедка атрымаў адказ за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага, які паведаміў, што “адмоўлена ў правядзенні масавага мерапрыемства (пікетавання), запланаванага на 23 жніўня ў гарадскім парку па вуліцы Опернай г. Слоніма, так як накіраваныя Вамі ў выканкам дакументы не адпавядаюць артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.
Як звычайна, чыноўнікі не лічаць патрэбным канкрэтызаваць, што на, іх думку, не адпавядае заканадаўству.
Ужо каля 15 гадоў Слонімскі райвыканкам паслядоўна не дазваляе праводзіць у Слоніме ніякія мітынгі і пікеты.