Павіншуйце Мікалая Дзядка!
23 жніўня свой пяты дзень народзінаў за кратамі святкуе Мікалай Дзядок. Яму споўніцца 27 гадоў.
Гэты Дзень народзінаў Мікалай павінен быў сустракаць дома, з роднымі. Але за тры дні да вызвалення ён быў асуджаны да дадатковага года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Гэты год ён адбывае ў горацкай калоніі, адной з самых жорсткіх у Беларусі.
Каардынацыйны камітэт ініцыятыўнай групы па вылучэнню Мікалая Статкевіча запрашае далучыцца да акцый у падтрымку палітзняволенага.
У знак салідарнасці заклікаем усіх неабыякавых павіншаваць Мікалая Дзядка з Днём, народзінаў, зрабіўшы фотаздымкі ў цішотках з яго выявай ці з яго партрэтам і патрабаваннем яго вызвалення і размесціць іх у сацыяльных сетках, пазначыўшы хэштэгамі #СвабодуДзядку, #FreeDziadok.
Мы аб'яўляем таксама конкурс на лепшае віншаванне для палітвязня. Пераможцы атрымаюць падарункі ад арганізатараў.
Для ўдзелу:
1. Стварыце сваё віншаванне палітвязню;
2. Дашліце яго Мікалаю Дзядку ў калонію: 213410, Магілёўская вобл., г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ПК-9, ПКТ
3.Пастаўце хэштэгі #СвабодуДзядку, #FreeDziadok і размясціце віншаванне на старонцы ў Фэйсбуку да 24.00 у нядзелю 23-га жніўня;
4. Станьце пераможцам і атрымайце падарунак
Далучайцеся, сябры!
Вы можаце падтрымаць чалавека, які ўжо пяць год у зняволенні адстойвае чалавечы гонар і годнасць. Будзьце салідарнымі!
Нават калі не паспееце павіншаваць да 23-га, усё роўна напішыце!