«Тэатро» ў Градна: французскія артысты выступілі для дзетак з хоспісу

Дабрачынны спектакль у Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі сабраў аншлаг.



02_1_640x400.jpg

Артысты з Міжнароднага аб’яднання «Тэатро» наведваюць Гродна ўжо чатыры гады запар. Іхная аўдыторыя — дзеткі з мясцовага хоспісу. Сёлета артысты паказалі пастанову «Усё мажліва на Раство»: пра сяброўства, цуды і радасць рабіць падарункі іншым.

belsat.eu__wp_content_uplo_0770d674240376546620353754eb1279.html

belsat.eu__wp_content_uplo_c5f89ec0d0803f410c0916ca4d2ba18b.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_6b147b4fecf1b78e3be9023747073964.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_e2e86771762e0178c6232260d9f48ac3.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_9ac6739b24b5c11a745ad24d68df52d9.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_d9597b4d850868ef5428b4a58d628070.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_5a0ca586f1a5822981e19d6e4f3d1a2c.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_4a45e3bcd8ce29aae11a486dc115035b.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_e9296a615d600af2a5fde4ccab275d29.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_6f9d9e475592e18b254fbdd0b459441a.html

  • belsat.eu__wp_content_uplo_602e17c8cc8e44115c745992fb42ead0.html

  •  
  • belsat.eu__wp_content_uplo_e56093b77a883fee77562f38c0fff694.html

    Героі пастановы размаўлялі паміж сабой па-французску, побач са сцэнай дзяўчына перакладала ў онлайн-рэжыме. Зрэшты, і без словаў усё было зразумела: мова эмоцыяў, мабыць, самая шчырая ў свеце. Дзеткі прасякнуліся пастановай да таго, што калі адна з гераіняў упала, згодна сюжэту, з залу пачуліся крыкі: «Упала!.. Уставай! Уставай!»

    «Нашая супраца з французскімі артыстамі сведчыць, што дабрачыннасць не абавязкова мае быць у форме грашовай дапамогі. Можна таксама арганізоўваць забаўляльныя мерапрыемствы для цяжкахворых дзяцей або дзетак з інваліднасцю», — тлумачыць каардынатарка гарадзенскага дзіцячага госпісу Вольга Шульга.

    Кіраўніца хоспісу таксама падкрэслівае, што падобныя выступы маюць насіць адкрыты інтэграцыйны характар, а не сціскацца да памераў лякарні або нейкага спецыялізаванага цэнтру. Сапраўды, сённяшні выступ быў бясплатным, а трапіць на яго мог кожны жадаючы.

    Дарэчы, у холе музею валанцёры хоспісу зладзілі дабрачынны кірмаш калядных сувеніраў, грошы ад якога пойдуць на дапамогу хворым дзеткам.

    belsat.eu